У Брэсце ВАЗ кульнуўся на дах пасля сутыкнення з "Пежо"
01.03.2017 06:08
—
Разное
|
Фота: virtualbrest.by Пры сутыкненні двух легкавых аўтамабіляў у Брэсце адзін з іх перакуліўся на дах, паведамляе ДТЗ адбылося 28 лютага каля 14.45 на скрыжаванні Варшаўскай шашы і вуліцы Махновіча. Як кажуць у ДАІ за рулём ВАЗа ехаў 32-гадовы мясцовы жыхар. Ён рухаўся ад вуліцы Грыбаедава ў бок бульвара Шаўчэнкі. Пры левым павароце на дазвольны сігнал святлафора мужчына не даў перавагу ў руху аўтамабілю "Пежо", які ехаў ад вуліцы Чырвонасцяжнай у бок вуліцы Грыбаедава. Ад удару ВАЗ кульнуўся на дах. Абодва аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. На шчасце, пацярпелых пры здарэнні няма. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: virtualbrest.by Пры сутыкненні двух легкавых аўтамабіляў у Брэсце адзін з іх перакуліўся на дах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама....
|
|