У Наваполацку муляр сарваўся з 12-метровай вышыні
22.03.2017 12:18
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Муляр ў Наваполацку сарваўся з 12-метровай вышыні. Ён атрымаў траўму пазваночніка. Пра гэта Вядома, што пацярпеламу 24 гады. Ён працаваў у адным з рамонта-будаўнічых упраўленняў горада. Разам з яшчэ адным рабочым ён займаўся дэмантажом даху будынка цэха, працаваў адбойным малатком. Калі на вышыні ён застаўся адзін, спатыкнуўся і сарваўся з вышыні, у выніку чаго атрымаў траўму пазваночніка. Малады чалавек знаходзіцца на лячэнні ў Мінску, у рэанімацыі, на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Былі праведзеныя неабходныя аперацыі. Следчыя правялі агляд месца здарэння, апыталі сведкаў, але гэта мала што дало для расследавання. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Муляр ў Наваполацку сарваўся з 12-метровай вышыні. Ён атрымаў траўму пазваночніка. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца... |
|