Буйная электрааварыя пакінула на 7 гадзінаў без святла тры раёны Міншчыны
03.04.2017 11:00
—
Разное
|
![]() Фота: promfin-energo.com 635 населеных пунктаў Вілейскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў Міншчыны засталіся без святла 2 красавіка, паведамляе Звесткі пра адключэнне электрычнасці зявіліся ў 15.15. Без электраэнергіі засталіся больш за 17тысяч жылых дамоў, амаль 67 тысяч чалавек, 11 кацельняў і 5 водазабораў. Прычынай аварыі стала пашкоджанне секцыйнага алейнага выключальніка на падстанцыі "Вілейка". Каб вярнуць электрычнасць, былі выкарыстаныя 16 перасоўных генератараў, у тым ліку 4 генератары МНС. Аднавіць падачу электраэнергіі спажыўцам удалося толькі праз сем гадзінаў — у 22.14. Прычына пашкоджання выключальніка на падстанцыі высвятляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: promfin-energo.com 635 населеных пунктаў Вілейскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў Міншчыны засталіся без святла 2 красавіка, паведамляе прэс-служба... |
|