МЗС: Падчас крушэння цягніка “Масква — Брэст” пацярпелі шэсць беларусаў
09.04.2017 12:16
—
Разное
|
![]() Фота: ria.ru У выніку сутыкнення цягніка “Масква — Брэст” з прыгараднай электрычкай пацярпелі шасцёра беларускіх грамадзян. Пра гэта паведамляе са спасылкай на прэс-службу МЗС. Паводле дадзеных ведамства, у маскоўскія лякарні шпіталізавалі дваіх жанчын і аднаго мужчыну. У іх дыягнаставаныя пераломы рэбраў і удары. Яшчэ трое пацярпелых атрымалі меддапамогу на месцы, але адмовіліся ад шпіталізацыі. Яны вяртаюцца ў Беларусь. Пазней МЗС у сваім ўдакладніў, што ў лякарнях Масквы застаюцца двое нашых суграмадзян. Інцыдэнт адбыўся ўначы на перагоне "Кунцава — Філі" на захадзе Масквы. . Па дадзеных Расійскай чыгункі, машыніст прыгараднага цягніка ужыў экстранае тармажэнне з-за пасажыра, які перабягаў шляхі. У выніку была парушаная сістэма тармажэння электрацягніка. Ён пакаціўся назад і сутыкнуўся з пасажырскім цягніком №3 "Масква — Брэст", які ў гэты момант стаяў. Расійскія інфармагенцтвы паведамляюць пра дзясяткі пацярпелых сярод пасажыраў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ria.ru У выніку сутыкнення цягніка “Масква — Брэст” з прыгараднай электрычкай пацярпелі шасцёра беларускіх грамадзян. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са...
|
|