З тралейбуса эвакуявалі пасажыраў з-за сумкі, у якой быў рондаль з дранікамі
11.04.2017 22:28
—
Разное
|
Фота: newsgomel.by У Гомелі пасажыраў тралейбуса №5 11 красавіка давялося эвакуяваць. Прычынай стала безгаспадарная сумка, забытая ў салоне, піша Падазроную сумку выявілі на прыпынку "вуліца Сялянская" па праспекце Леніна. Пільныя гамельчукі паведамілі пра яе ў міліцыю. На месца здарэння неадкладна прыбыла сапёрная група. Рух па адной паласе праезнай часткі быў спынены, а тэрыторыю вакол самога прыпынку ачапілі. На шчасце, трывога апынулася фальшывай. У сумцы знаходзіўся рондаль з дранікамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: newsgomel.by У Гомелі пасажыраў тралейбуса №5 11 красавіка давялося эвакуяваць. Прычынай стала безгаспадарная сумка, забытая ў салоне, піша БЕЛТА са спасылкай на... |
|