5 фильмов и 4 мастер-класса фестиваля "Паўночнае ззянне", которые нельзя пропустить
17.04.2017 08:18
—
Разное
|
19 апреля в Минске пройдет 5 фильмов
«Гэта абсалютна авантурны і відовішчны фільм са знаёмымі кожнаму беларусу літоўскімі краявідамі. Сюжэт трошкі шакіруе, але гэта акурат тое, чаго дабіваўся рэжысёр. Наколькі далёка маладыя амбіцыйныя людзі гатовыя пайсці дзеля грошай і кар’еры? Што такое сяброўства і ці гатовыя сябры пакрываць злачынствы адзін аднаго? Фільм актыўнага і прыметнага маладога літоўскага рэжысёра Ромаса Забараўскаса акурат пра гэта. Сам Ромас прыедзе ў Мінск прадставіць фільм і адказаць на ўсе пытанні гледачоў пра гей-актывізм і тое, як зрабіць паспяховую краўдфандынгавую кампанію. Шмат грошай рэжысёр сабраў на свой фільм менавіта на краўдфандынгу. Што цікава, дык гэта тое, што ў мінулым годзе мы з Ромасам пітчынгавалі свае праекты на адным форуме — Meeting Point у Вільні. Я свой дакументальны, а Ромас той, які вы будзеце мець магчымасць глядзець на «Паўночным ззянні».
«Гэты фільм — адкрыццё фестывалю, і ён невыпадкова фінскі. Звязана гэта з тым, што сёлета Фінляндыя адзначае 100 гадоў сваёй незалежнасці. Там з гэтай прычыны разгарнулі цэлую кампанію пад назвай SUOMI-100, і ў Мінск прыедзе пасол Фінляндыі ў Літве з нагоды кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і паказу фінскай стужкі. Акрамя таго, прадставіць фільм прыедзе прадзюсар Каарле Ахо, які мае іншы фільм — «Фехтавальнік», намінаваны на «Оскар». Каарле распавядзе пра прадзюсарскія хітрыкі таксама для беларускіх фільммэйкераў у сценах Акадэміі мастацтваў. «Маленькія крылы» распавядаюць пра ўзаемаадносіны маленькай дачкі і маці, якая насамрчэ з’яўляецца больш няспелай, чым яе малалетняя дачка. Два сусветы — дзіцячы і дарослы — сутыкаюцца. Фільм пра тое, што не толькі дзеці могуць вучыцца ў дарослых, але і наадварот. Што, на маю думку, даволі дзіўна пакуль успрымаецца ў беларускім грамадстве. Можам павучыцца гэтай лёгкасці ўспрыняцця ў фінаў. Ролю маці сыграла фінская спявачка і супер-зорка Паўла Весала, на канцэрты якой звычайна збіраецца паў-Фінляндыі. Дарэчы, квіткі на цырымонію адкрыцця фестывалю, як і на фільм адкрыцця «Маленькія крылы», можна выйграць разам з партнёрамі фестывалю
«Герой фільма, сірыйскі бежанец, апынаецца ў Нарвегіі і вымушаны прыстасоўвацца і асімілявацца ў новым грамадстве. Якія цяжкасці стаяць за гэтым? Чаму перасяленцу так складана асімілявацца і чаму грамадства так няпроста ставіцца да людзей з іншай ідэнтычнасцю? «Нарвежскі дамок» — абсалютны апафеоз сёлетняга слогану фестывалю «Сусвет унутры». У сучасным свеце, дзе межы сціраюцца і знікаюць і са з’явай перасялення сутыкаецца кожная краіна, фільм «Нарвежскі дамок» выглядае асабліва актуальным. Дарэчы, як аказалася, назва з’яўляецца аднолькавай з назвай нарвежскай арганізацыі, якая дапамагае бежанцам. Ці дапамагае насамрэч? Рэжысёр Ян Вардзёен сам прыедзе прадставіць фільм у Мінск, так што яго можна будзе распытаць пра нарвежскае грамадства".
«Гэты фільм будзе цікава паглядзець жонкам, каб даведацца, што робяць іх мужчыны, калі сыходзяць у свае гаражы. Для мужчын гараж — гэта такое сакральнае месца, дзе ён можна пабыць сам-насам з сабой. Памятаю, у дзяцінстве мой бацька таксама хадзіў у гараж, і так как дзяўчат з сабой у гараж было браць не прынята, я ніколі не ведала, чым бацька там займаецца. Гараж у талінскім раёне Ласнамяэ складаецца з 700 ячэек, кожная з якіх жыве сваім жыццём. Акрамя таго, раён Ласнамяэ, як я абсалютна выпадкова даведалася, з’яўляецца раёнам — пабрацімам Партызанскага раёна ў Мінску. Цікава, што адбываецца ў Партызанскім раёне тым часам? Важна адзначыць, што сёлета на фестывалі ўпершыню фільмы за Балтыйскіх краін і дакументальныя фільмы. „Мурашнік“ красамоўна сведчыць пра абодва новаўвядзенні».
«У крыві» — гэта рэжысёрскі дэбют Расмуса Хэйстэрберга, які з’яўляецца сусцэнарыстам «Дзяўчыны з татуіроўкай дракона». І каб не той факт, што нядаўна ў яго нарадзілася дзіця, Расмус прыехаў бы на «Паўночнае ззянне». А так не — сям’я перад усім, перадаваў беларусам прывітанне. Гэта неверагодна стылёвы і кранальны фільм пра сяброўства чатырох датчан, іх прыгоды, перашкоды і праблемы на фоне цудоўнага Капенгагена. Фільм пра пакаленне людзей каля 30 і троху за 30, усё яшчэ інфантыльных, нявызначаных, у пастаянных развагах пра тое, чым займацца ў жыцці, ці варта заводзіць сям’ю; пра сяброўства, здрадніцтва і растанне". 4 мастер-класса
«Ісландскі прадзюсар Антон Мані Свансан прыедзе ў Мінск прадстаўляць фільм „Каменнае сэрца“ і падзеліцца хітрыкамі пра тое, што значыць быць прадзюсарам у цывілізаванай краіне, што такое фестывальная стратэгія і як прадаваць сваё кіно. У гэтым Антон Мані Свансан нешта разумее, бо фільм „Каменнае сэрца“ быў паказаны на такой колькасці фестываляў, што стваральнікі збіліся з падліку. Акрамя таго, у Антона і рэжысёра фільма „Каменнае сэрца“ свая кінакампанія ў Ісландыі, і яны гатовыя абмяркоўваць пытанні супрацоўніцтва з беларускімі фільммэйкерамі».
«Ян Вардзёен для мяне сапраўдны чалавек і параход. Ён пачынаў з таго, што ўсё рабіў сам, бо быў перакананы, што толькі так можна стаць паспяховым. Таму Ян сам будаваў лодкі, сам займаўся абслугоўваннем у сваіх рэстаранах, сам навучыўся здымаць кіно, сам піша музыку да сваіх фільмаў і такім чынам стаў адным з самых буйных рэстаратараў у Осла і аўтарам самых касавых фільмаў у нарвежскім пракаце. На дзвюх сустрэчах (разлічаных больш на прафесіяналаў у „Корпусе“ і на шырокую публіку на Свабоды, 4) распавядзе пра тое, як паспяваць усё-усё-усё. А ў бары на Свабоды, 4, яшчэ і зайграе на гітары, на практыцы прадэманструючы кампазітарскія і выканальніцкія здольнасці. Рэжысёр, бацька дваіх дзяцей і проста шчаслівы чалавек падзеліцца ўсім сваім досведам з беларусамі».
«Фінскі прадзюсар Каарле Ахо з’яўляецца адным з самых вядомых і паспяховых прадзюсараў у Фінляндыі. Яго папярэдні фільм „Фехтавальнік“, эстонска-фінская драма пра Эстонію часоў саветаў, была ў шорт-лісце „Оскара“ як найлепшы фільм на замежнай мове. А кампанія Каарле Making Movies OY з’яўляецца адной з самых буйных у Фінляндыі. Як аказалася, Каарле нават працаваў з беларусамі некалькі гадоў таму. Калісці беларускі рэжысёр-дакументаліст Віктар Аслюк здымаў і жыў у хельсінскай турме, Каарле Ахо быў тым самым фінскім прадзюсарам, які дапамагаў тады беларускаму рэжысёру. У Акадэміі мастацтваў Каарле раскажа пра сябе, пра тое, як заснаваць прадакш-кампанію і як не згубіцца і не разгубіцца ва ўмовах страшэннай канкурэнцыі ў свеце касавага і аўтарскага кіно». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Основатель и программный директор фестиваля Ольга Чайковская выбрала 5 фильмов и 4 мастер-класса, которые нельзя пропустить. |
|