Два магілёўцы спрабавалі абакрасці аўтамабіль на вачах здзіўленага ўладальніка
19.04.2017 15:54
—
Разное
|
![]() Фота: gazu.ru 32-гадовы магілёвец затэлефанаваў у аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС горада і паведаміў пра інцыдэнт, які адбыўся з ім. Мужчына прыйшоў на стаянку на вуліцы Арлоўскага і пабачыў, як два невядомыя спрабавалі таемна скрасці дэталі яго аўтамашыны "Мэрсэдэс Бенц". Міліцыянты затрымалі меркаваных выкрадальнікаў па гарачых слядах, паведамляе Мужчыны зацікавіліся аўтамабілем, які оўгі час стаяў на паркоўцы з-за тэхнічнай непаладкі. Самі яны перыядычна бывалі ў гэтай частцы горада і заўважылі аўто. У адзін з красавіцкіх ранкаў мужчыны пад'ехалі да чужога аўто на сваім мікрааўтобусе і прыпаркаваліся каля яго. Потым адзін пераапрануўся ў спецвопратку, разаслаў ля чужой машынай дыванок, забраўся пад аўтамабіль і пачаў адкручваць дэталі. Гэта і пабачыў здзіўлены ўладальнік "Мэрсэдэса", які паліў на гаўбцы ў сваёй кватэры. Ён выскачыў на вуліцу і пачаў крычаць на незнаёмцаў, выганяючы іх з-пад сваёй машыны. Няўдачлівы злодзей паспрабаваў уцячы ў сваім мікрааўтобусе, а ўладальнік "Мерседэса" выклікаў праваахоўнікаў. Здарэнне зафіксавала камера відэаназірання пры бліжэйшай краме, таму няўдачлівых напарнікаў ўдалося хутка адшукаць. Мужчынам пагражае крымінальная справа за замах на злачынства і крадзеж, учынены паўторна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gazu.ru 32-гадовы магілёвец затэлефанаваў у аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС горада і паведаміў пра інцыдэнт, які адбыўся з ім. Мужчына прыйшоў на... |
|