Кніга Ілая: легендарны постапакаліпсіс цяпер па-беларуску!
21.04.2017 14:00
—
Разное
|
28-30 красавіка беларусы атрымаюць магчымасць яшчэ раз пачуць родную мову ў кінатэатры. У Мінску пройдуць новыя паказы фiльмаў у межах праекта «Беларускія ўікэнды», які здзяйсняецца пры падтрымцы кампаній «Атлант Тэлекам» і velcom. На гэты раз у кінатэатры «Масква» будзе дэманстравацца стужка «Кніга Ілая». Фільм пераносіць гледачоў у постапакаліптычны свет, дзе выпаленыя сонцам дарогі захапілі бандыты, якія варагуюць паміж сабой за рэчы, амаль нязначныя раней і такія каштоўныя цяпер. Кніга стала не проста адной з рэчаў на паліцы шафы, а самай сапраўднай зброяй. У ёй ўбачылі сілу, здольную завалодаць душамі людзей. Моцны акцёрскі склад ў асобах Дэнзела Вашынгтона, Гары Олдмэна, Мілы Куніс і ўнікальная атмасфера стужкі забяспечылі ёй прыхільнасць многіх аматараў постапакаліптычнага жанру. Фільм «Кніга Ілая» быў намінаваны як лепшы фільм у межах кінапрэміі «Сатурн», якая ўручаецца Акадэміяй навуковай фантастыкі (ЗША). Пасля беларускай прэм'еры фільм з’явіцца ў відэапартале інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання «Атлант Тэлекам». Такім чынам, абаненты кампаніі атрымаюць дадатковую магчымасць паглядзець стужку і паслухаць, як яе героі размаўляюць галасамі беларускіх акцёраў. У агучцы ўдзельнічалі Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Зміцер Саладуха і іншыя. Прэм’ера фільма адбудзецца 28 красавіка ў 19:00 у кінатэатры «Масква» (пр-т Пераможцаў, 13). Наступныя паказы пройдуць 29 і 30 красакавіка ў 17:00 там жа, ў кінатэатры «Масква».
Падрабязнасці на сайце kinakong.by, білеты ў касах кінатэатра і на bycard.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28-30 красавіка беларусы атрымаюць магчымасць яшчэ раз пачуць родную мову ў кінатэатры. У Мінску пройдуць новыя паказы фiльмаў у межах праекта «Беларускія ўікэнды»,...
|
|