Пасля канфлікту ў мінскай маршрутцы пасажыр аслеп на адно вока. 21.by

Пасля канфлікту ў мінскай маршрутцы пасажыр аслеп на адно вока

04.05.2017 14:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

Пасля канфлікту ў мінскай маршрутцы пасажыр аслеп на адно вока. Здарэнне адбылося яшчэ 23 красавіка. Як паведаміла агенцтву “Мінск-навіны” афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС сталіцы Наталля Аскірка, двое мужчын пасварыліся падчас паездкі ў маршрутцы, высвятленне адносін яны працягнулі на прыпынку, калі выйшлі з транспарту. Адзін з мужчын нанёс удар кулаком свайму апаненту, што стала прычынай частковай страты зроку.

У адносінах яго крыўдзіцеля, 30-гадовага мужчыны, распачалі крымінальную справу, артыкул — “Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання” (ч. 1 арт. 147 КК). Яго затрымалі. Вядома, што мужчына нідзе не працуе, раней ён не меў праблем з законам.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Пасля канфлікту ў мінскай маршрутцы пасажыр аслеп на адно вока. Здарэнне адбылося яшчэ 23 красавіка. Як паведаміла агенцтву “Мінск-навіны”...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика