Рабаў — пра надвор’е: Халодны травень сямнаццатага года…. 21.by

Рабаў — пра надвор’е: Халодны травень сямнаццатага года…

10.05.2017 16:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

“Халодны травень сямнаццатага года”, — так піша ў Facebook пра надвор’е ў Беларусі начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. Ён сцвярджае, што тэмпература паветра ў бліжэйшыя дні будзе ніжэй за кліматычную норму. Крыху пацяплее ў выхадныя дні, але гэта не будзе звыклае травеньскае надвор’е.

У чацвер, 11 траўня, амаль па ўсёй краіне магчымыя ападкі — дождж і мокры снег. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -3 да +3 градусаў (у Брэсцкай вобласці — 4-5 градусаў цяпла, у Мінску — каля 0), у дзённыя гадзіны — ад +5 да +10 (на паўднёвым захадзе — да +12, у сталіцы — ад +5 да +7 градусаў).

У пятніцу, 12 траўня, у нашай краіне будзе пераважна без ападкаў (уначы дождж і мокры снег магчымыя ў Гомельскай вобласці, удзень на Брэстчыне прагназуецца кароткачасовы дождж). Уначы будзе ад -4 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да -2), удзень — ад +10 да +17 градусаў (у сталіцы — ад +11 да +13). 

У суботу, 13 траўня, кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы магчымыя пераважна на поўдні Беларусі. У начныя гадзіны чакаецца ад +1 да +8 градусаў (на паўночным усходзе — ад 0 да -3 градусаў), у дзённыя гадзіны — ад 8 да 15 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 14 траўня, таксама пераважна без ападкаў. Уначы прагназуецца ад мінус 1 да плюс 6 градусаў (на Гомельшчыне — да +8), удзень — ад +12 да +18 (на поўдні — да плюс 20 градусаў).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА “Халодны травень сямнаццатага года”, — так піша ў Facebook пра надвор’е ў Беларусі начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика