24 траўня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. 21.by

24 траўня ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы

23.05.2017 16:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У сераду ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы пераважна ў паўднёвых раёнах краіны, а днём на большай частцы тэрыторыі Гомельшчыны, Магілёўшчыны, у асобных раёнах Брэстчыны і Віцебшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па паўднёвым усходзе краіны ў асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах парывы ​​дасягнуць 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 6 да 12 градусаў цяпла, па поўдні — да 14 са знакам "плюс". Удзень яна падымецца да +17...+23 градусаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У сераду ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика