16-гадовы хлопец, пацярпелы ў ДТЗ у Сенненскім раёне, памёр у шпіталі
25.05.2017 11:55
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.vitebsk.gov.by У лякарні памёр 16-гадовы хлопец, паранены ў аўтааварыі ў Сенненскім раёне, якая здарылася 24 траўня. Як паведаміла агенцтву афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, хлопец быў пасажырам "Форда", які трапіў у ДТЗ. Раней паведамлялася пра смерць 17-гадовай пасажыркі аўто. Як , удзень 24 траўня ў Сенненскім раёне Віцебшчыны ўлабавую сутыкнуліся "Форд Фокус" і "Ніва". У "Фордзе" ехалі чатыры чалавекі, у "Ніве" — два. За рулём "Форда" была 21-гадовая дзяўчына, якая атрымала правы сёлета ў студзені. На дарозе яна не справілася з кіраваннем і вылецела на сустрэчную паласу, чым і справакавала ДТЗ. У лякарні знаходзяцца кіроўца і пасажыр "Нівы". Вядома, што абодва кіроўцы былі цвярозымі. На кіроўцу "Форда" пачалі крымінальную справу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.vitebsk.gov.by У лякарні памёр 16-гадовы хлопец, паранены ў аўтааварыі ў Сенненскім раёне, якая здарылася 24 траўня. Як паведаміла агенцтву БЕЛТА афіцыйны... |
|