У Стоўбцах пад коламі грузавіка загінула дзевяцікласніца
26.05.2017 08:56
—
Разное
|
Фота: Следчы камітэт У Стоўбцах пад коламі грузавіка МАЗ загінула 9-класніца. Як інфармуе ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, трагічнае здарэнне адбылося ўдзень 25 траўня. Дзяўчынка 2002 года нараджэння трапіла пад аўтакран каля нерэгуляванага пешаходнага пераходу. Яна памерла на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў. Распачатая крымінальная справа, артыкул — “Парушэнне Правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека” (ч. 2 арт. 317 КК). Адзначаецца, што паводле папярэдняй інфармацыі 50-гадовы кіроўца ў момант здарэння быў цвярозы. Прызначаны шэраг экспертызаў, у тым ліку па тэхнічным стане аўтамабіля і прычыне смерці школьніцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт У Стоўбцах пад коламі грузавіка МАЗ загінула 9-класніца. Як інфармуе ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог,...
|
|