Міліцыянты гадзіну вялі перамовы з узброеным рабаўніком
29.06.2017 18:14
—
Разное
|
Фота: guvd.gov.by Мінская міліцыя гадзіну вяла перамовы з узброеным рабаўніком, паведамляе Здарэнне адбылося ўвечары 27 чэрвеня. Прыкладна ў 21.20 да нараду міліцыі на вуліцы Усходняй звярнуўся 47-гадовы мінчанін з заявай, што на яго напаў невядомы. Мужчына распавёў, што каля дома па вуліцы Кахоўскай ён спыніўся, каб падвезці мужчыну, які галасаваў. Пасажыр папрасіў давезці яго да вуліцы Усходняй. Калі аўто пад'язджала да названага адрасу, пасажыр дастаў з кішэні прадмет, падобны да пісталета, і запатрабаваў у кіроўцы грошы. Гаспадар аўто выскачыў з машыны і пачаў уцякаць ад зламысніка. Той кінуўся наўздагон, але, на шчасце, кіроўцу па дарозе трапіўся нарад аховы. Пабачыўшы міліцыянтаў, пераследнік забег у адзін з пад'ездаў жылога дома. Міліцыянты высветлілі, што нападнік схаваўся ў кватэры, якая належыць яго састарэлай маці. Суседзі распавялі, што мужчына злоўжывае спіртнымі напоямі і не раз парушаў грамадскі парадак. Праваахоўнікі высветлілі асобу нападніка: гэта быў 49-гадовы непрацуючы жыхар Мінскага раёна. Ён ужо быў раней неаднаразова судзімы за злачынствы эканамічнай накіраванасці, а таксама за кіраванне транспартам у нецвярозым стане. Зачыніўшыся ў кватэры, мужчына адмаўляўся адчыняць дзверы міліцыянтам і патрабаваў прывезці да яго знаёмую, якую клічыцб Юлія. У выпадку штурму ён пагражаў застрэліцца з пісталета. Намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама падпалкоўнік міліцыі Мікалай Шыбалка кажа, што яму ўдалося датэлефанавацца да гаспадыні кватэры — маці зламысніка. Жанчына сказала, што яе жыццю нічога не пагражае, а таксама распавяла, што сын балюча перажывае разрыў адносінаў са сваёй дзяўчынай Юліяй. Мужчына паведаміў міліцыянтам, што ён намераны застрэліць толькі сябе, а не маці. Праваахоўнікі запэўнілі, што яго не будуць вінаваціць у захопе закладніка. Перамовы міліцыянтаў з нападнікам доўжыліся 55 хвілінаў, пасля чаго мужчына прызнаў сваю віну ў нападзе на кіроўцу і адчыніў дзверы. затрыманне правялі байцы АМАПу. пры аглядзе кватэры быў знойдзены і канфіскаваны пісталет маркі "Beretta" калібра 7,65 мм з адным патронам у магазіне. Пасля праверкі матэрыялы перададуць у Следчы камітэт, які вырашыць, ці трэба пачынаць крымінальную справу па гэтым факце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by Мінская міліцыя гадзіну вяла перамовы з узброеным рабаўніком, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама. Здарэнне адбылося ўвечары 27 чэрвеня....
|
|