У Пінску грузавік "Мерсэдэс" урэзаўся ў міліцэйскую машыну. 21.by

У Пінску грузавік "Мерсэдэс" урэзаўся ў міліцэйскую машыну

29.06.2017 21:15 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: media-polesye.by

Сур'ёзнае ДТЗ адбылося зранку 29 чэрвеня ў Пінску на скрыжаванні вуліц Бялова і Завальнай, піша media-polesye.by

Па словах відавочцаў, грузавік "Мерсэдэс" ехаў па галоўнай дарозе з боку моста па вуліцы Бялова ў бок Першамайскай. Па другараднай дарозе, з боку плошчы Кірава, ехала міліцэйская "Ніва". На скрыжаванні патрульная машына не прапусціла грузавік. У выніку "Мерсэдэс" уехаў у бок міліцэйскаму аўто, ад чаго пазадарожнік аднесла да кавярні. "Ніва" атрымала пры гэтым значныя пашкоджанні. 

Паведамленняў пра пацярпелых няма. На месцы ДТЗ працавалі супрацоўнікі ДАІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: media-polesye.by Сур'ёзнае ДТЗ адбылося зранку 29 чэрвеня ў Пінску на скрыжаванні вуліц Бялова і Завальнай, піша media-polesye.by.  Па словах відавочцаў, грузавік "Мерсэдэс"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика