У Светлагорску рабочы зваліўся ў шахту ліфта. 21.by

У Светлагорску рабочы зваліўся ў шахту ліфта

04.07.2017 16:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: ria.ru

У Светлагорску рабочы зваліўся ў шахту ліфта. Адбылося гэта 30 чэрвеня на будоўлі дома. Мужчына збіраўся выправіць недахопы на сценах шахты. Ён палічыў, што кабіна ліфта знаходзіцца на другім паверсе, а яна была на нулявым. У выніку рабочы паляцеў уніз. Мужчына атрымаў спалучаную траўму, у яго пералом рабра з пранікненнем у лёгкае, а таксама пералом костак таза, пашкоджаныя ныркі. Адзначаецца, што ён быў цвярозы.

Пацярпелы знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні раённай бальніцы ў Светлагорску. Лекары кажуць, што ў яго назіраецца “станоўчая дынаміка”. Па факце траўмавання рабочага Следчы камітэт праводзіць праверку, інфармуе БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru У Светлагорску рабочы зваліўся ў шахту ліфта. Адбылося гэта 30 чэрвеня на будоўлі дома. Мужчына збіраўся выправіць недахопы на сценах...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика