Міліцыя пракаментавала ДТЗ, у якім праваахоўнік на BMW збіў двух пешаходаў
04.07.2017 16:06
—
Разное
|
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Міліцыя пракаментавала ДТЗ, у якім праваахоўнік на BMW збіў двух пешаходаў. Здарэнне адбылося ўвечары 30 чэрвеня ў Старых Дарогах. Супрацоўнік мясцовага РАУС ехаў на сваім аўтамабілі. З месца здарэння ён не ўцякаў, сам выклікаў хуткую дапамогу. Адзін пацярпелы знаходзіцца ў коме, у іншага пераломы рук і ног, інфармуе Афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Яўген Сачак паведаміў, што ў момант ДТЗ кіроўца не быў у стане алкагольнага ап’янення. Наезд на пешаходаў адбыўся па-за пешаходным пераходам. Абодва пацярпелыя былі п’яныя (2,3 і 2,7 праміле алкаголя). Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння, крымінальную справу распачалі па артыкуле “Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека ці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання” (ч. 2 арт. 317 КК). Ён прадугледжвае пакаранне ў выглядзе папраўчых працаў — да 2 гадоў, абмежаванне волі — да 5 гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін. З пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю ці без пазбаўлення. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА Міліцыя пракаментавала ДТЗ, у якім праваахоўнік на BMW збіў двух пешаходаў. Здарэнне адбылося ўвечары 30 чэрвеня ў Старых Дарогах....
|
|