У Мінску знайшлі цела дырэктара "Кінавідэапракату". 21.by

У Мінску знайшлі цела дырэктара "Кінавідэапракату"

28.07.2017 15:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Уладзімір Яўстаф'еў / tut.by 

У двары аднаго са шматпавярховых дамоў на праспекце Дзяржынскага ў Мінску знайшлі цела чалавека, які зваліўся з вышыні. Як паведамляе афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, гэта быў дырэктар "Кінавідэапракату" Юрый Чачукевіч

"Упраўленнем следчага камітэта па Мінску праводзіцца праверка па факце смерці мужчыны, цела якога сёння раніцай было выяўлена ў двары дома на праспекце Дзяржынскага з прыкметамі падзення з вышыні. Зараз працягваецца агляд месца здарэння сумесна з супрацоўнікамі ГУУС і Упраўлення ГКСЭ па Мінску. Асоба загінулага ўсталяваная, ім з'яўляецца Юрый Чачукевіч", — заявіла Ганчарова.

Цела мужчыны знайшлі каля дома, ніжнія паверхі якога займаюць офісы, а вышэй размяшчаюцца жылыя кватэры. 

Па словах відавочцы, здарэнне адбылося зранку паміж 9.40 і 9.45. Відавочца пачуў выкрык і ўдар аб зямлю. Цела ляжала на адлегласці метраў за пяць ад дома, нідзе ў пад'ездзе не было адкрытага акна. Чачукевіч быў апрануты ў штаны і пінжак. Чаравікі ляжалі ўбаку ад цела, адзенне на ім было разарванае, праз яго была бачная бялізна. Адзін хлопец падыйшоў і сказаў, што на сцяне паміж шостым і сёмым паверхамі бачны след крыві. 

Лекар "хуткай", якая прыбыла на месца здарэння, знайшоў каля цела ключы і перадаў іх міліцыянту. Электронны ключ адчыніў дзверы пад'езда — гэта значыць, што чалавек, які зваліўся з вышыні, жыў у гэтым пад'ездзе. 

Юрый Чачукевіч быў прызначаны гендырэктарам УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама ў снежні 2016 года. Ён дэпутата Мінгарсавета. Раней быў першым сакратаром Мінскага гарадскога камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ).

Яму было 35 гадоў, не жанаты, дзяцей няма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Уладзімір Яўстаф'еў / tut.by  У двары аднаго са шматпавярховых дамоў на праспекце Дзяржынскага ў Мінску знайшлі цела чалавека, які зваліўся з вышыні. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика