Падрабязнасці трагедыі ў лесе пад Вілейкай, дзе дрэва ўпала на мікрааўтобус
03.08.2017 14:52
—
Разное
|
![]() Фота: 112.by Сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняй трагедыі ў лесе пад Вілейкай, дзе дрэва ўпала на мікрааўтобус з людзьмі. ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, у мікрааўтобусе “Фольксваген-Транспарцёр” знаходзілася шматдзетная сям’я, якая схавалася там ад непагадзі. Яна адпачывала на тэрыторыі аўтакемпінга, калі пачаўся дождж, град, з’явіўся моцны вецер. Раней ратавальнікі паведамілі, што ў аўтамабілі знаходзіліся двое дарослых і пяць дзяцей. У выніку падзення на мікрааўтобус дрэва загінула 11-гадовая дзяўчынка, вучаніца 6-га класа. Больш ніхто не пацярпеў. Праваахоўнікі праводзяць праверку, прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаныя відавочцы. Падкрэсліваецца, што сям’я “характарызуецца выключна станоўча”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by Сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняй трагедыі ў лесе пад Вілейкай, дзе дрэва ўпала на мікрааўтобус з людзьмі. Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца...
|
|