Мужчына, якому ў банку памылкова выдалі лішнія грошы, сам затэлефанаваў з Расіі. 21.by

Мужчына, якому ў банку памылкова выдалі лішнія грошы, сам затэлефанаваў з Расіі

04.08.2017 09:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: guvd.gov.by

Гісторыя з мінчуком, якому касір пры абмене грошай памылкова выдаў лішнія 900 рублёў, атрымала нечаканы працяг. 

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 3 жніўня мінская міліцыя паведаміла, што шукае мужчыну, якому напрыканцы чэрвеня выдалі ў банку лішнія грошы. Праваахоўнікі апублікавалі фота мужчыны, які ўзяў грошы і сышоў. 

А ўжо каля 14.30 міліцыянту, які вядзе праверку па гэтым факце, на мабільнік затэлефанаваў мужчына. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына пазнаў сябе на фатаграфіі, размешчанай на адным з навінавых сайтаў.

Ён патлумачыў, што пасля абмену грошай з'ехаў у камандзіроўку ў Расію, дзе і знаходзіцца цяпер. Пасля вяртання дадому ён паабяцаў прыбыць у Цэнтральнае РУУС Мінска.

Дарэчы, мужчыну, паказанага на фота, апазналі і іншыя грамадзяне, якія паведамілі пра гэта ў міліцыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: guvd.gov.by Гісторыя з мінчуком, якому касір пры абмене грошай памылкова выдаў лішнія 900 рублёў, атрымала нечаканы працяг.  Як распавядала Еўрарадыё, зранку 3...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика