Пры абвале грунту ў Горках засыпала двух мужчын. 21.by

Пры абвале грунту ў Горках засыпала двух мужчын

04.08.2017 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Ратавальнікі Горацкага раёна 3 жніўня каля 16-й гадзіны атрымалі ад відавочцы паведамленне, што на вуліцы Міра чалавека прысыпала зямлёй.

На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што пры пракладцы каналізацыйнай траншэі адбыўся зрух грунту, паведамляе прэс-служба МНС. Пад апоўзнем засыпанымі зямлёй па грудзі апынуліся два чалавекі. Да прыбыцця ратавальнікаў відавочцы спрабавалі выратаваць іх.

Работнікі МНС дасталі з траншэі 42-гадовага і 60-гадовага мужчын пры дапамозе адмысловай прылады. З траўмамі рознай ступені цяжкасці іх перадалі работнікам хуткай дапамогі. Каля 17.30 медыкі канстатавалі смерць старэйшага мужчыны.

Работнікі Горацкага райаддзела Следчага камітэта высвятляюць акалічнасці здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Ратавальнікі Горацкага раёна 3 жніўня каля 16-й гадзіны атрымалі ад відавочцы паведамленне, што на вуліцы Міра чалавека прысыпала зямлёй. На месцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика