Каля Рагачова гадзюка ўкусіла дзяўчынку, якая прыехала ў госці да бабулі. 21.by

Каля Рагачова гадзюка ўкусіла дзяўчынку, якая прыехала ў госці да бабулі

14.08.2017 19:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

Каля Рагачова гадзюка ўкусіла 7-гадовую дзяўчынку, якая прыехала ў госці да бабулі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны лекар Гомельскай абласной клінічнай бальніцы Уладзімір Бугакоў. Паводле яго слоў, здарэнне адбылося ў суботу на лецішчы ў некалькіх кіламетрах ад раённага цэнтра. Спачатку дзяўчынку завезлі ў Рагачоўскую цэнтральную раённую бальніцу, але ў той жа дзень перавялі ў Гомель у абласную клінічную бальніцу. Там яна знаходзіцца да гэтага часу. Адзначаецца, што стан дзіцяці стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці.

Як паведамляла Еўрарадыё, у мінулы аўторак у Каменнай горцы ў Мінску гадзюка ўкусіла 10-гадовага хлопчыка. Здарэнне адбылося ў двары дома па вуліцы Кунцаўшчына. Пацярпелага шпіталізавалі. Гадзюку злавілі ратавальнікі.

Мяркуецца, што высокая актыўнасць гадзюк звязана з умовамі надвор’я. Рэкамендацыі лекараў гл. тут.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Каля Рагачова гадзюка ўкусіла 7-гадовую дзяўчынку, якая прыехала ў госці да бабулі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў галоўны лекар Гомельскай абласной...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика