У Віцебску шукаюць рабаўніка, якога ўкусіла за калена пацярпелая (фота). 21.by

У Віцебску шукаюць рабаўніка, якога ўкусіла за калена пацярпелая (фота)

14.08.2017 22:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Віцебску шукаюць рабаўніка, які напаў на 56-гадовую жанчыну. Здарэнне адбылося позна ўвечары 27 ліпеня, калі пацярпелая вярталася дахаты з працы. Ззаду яе дагнаў невядомы мужчына, які нанёс удар па галаве. Ён спрабаваў вырваць сумку, некалькі разоў вострым прадметам нанёс парэзы на руках жанчыны, біў яе па галаве і целу. Яна адчайна супраціўлялася, распыліла ў твар зламысніку пярцовы балончык і ўкусіла яго за калена. Мужчына ўсё ж вырваў сумку і ўцёк.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, на наступны дзень сумку знайшлі на тэрыторыі праваслаўнага храма. Там жа знайшлі і адзенне, якое магло належыць мужчыне. Гэта і дапамагло выйсці на яго след. У той вечар мужчына, падобны па прыкметах і адзенні на зламысніка, які напаў на жанчыну, быў у адной з крамаў. Яго твар трапіў на відэа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Віцебску шукаюць рабаўніка, які напаў на 56-гадовую жанчыну. Здарэнне адбылося позна ўвечары 27 ліпеня, калі пацярпелая вярталася дахаты з працы. Ззаду...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика