У дачыненні да мінчука, які забіў кацяня, распачалі крымінальную справу
16.08.2017 15:04
—
Разное
|
Здымак з архіву. У дачыненні да мінчука, які забіў кацяня, распачалі крымінальную справу. Артыкул — “Жорсткае абыходжанне з жывёлай” (ч. 1 арт. 339/1 КК). Мужчына не менш за пяць разоў ударыў яго галавой аб сцяну жылога дома па вуліцы Русіянава. Кацяня ад атрыманых траўмаў сканала на месцы. Былі відавочцы здарэння, якія выклікалі міліцыю, а адзін з прысутных зняў мужчыну на камеру мабільнага тэлефона. Як інфармуе Следчыя правялі вялікі аб’ём працы: дапыталі сведкаў, правялі вочныя стаўкі, знайшлі відэазапіс з месца падзеяў. Да справы далучылі заключэнне аб выніках ускрыцця цела жывёлы. Мінчук мусіць прайсці комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Яму пагражаюць грамадскія працы, штраф ці папраўчыя працы на тэрмін да 1 года, альбо арышт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У дачыненні да мінчука, які забіў кацяня, распачалі крымінальную справу. Артыкул — “Жорсткае абыходжанне з жывёлай” (ч. 1 арт. 339/1 КК). Мужчына не...
|
|