У Слуцку катэдж быў завалены скрадзенымі рэчамі (фота)
					23.08.2017 20:50
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				 
				
				
				![]() Фота: kurjer.info У Слуцку клептаман месяцамі цягаў у жыхароў суседніх вуліц ровары, дзіцячыя каляскі, аўтакрэслы, газонакасілкі, акамулятары і нават не новы абутак. Усё гэта ён захоўваў у сваім катэджы. Толькі летась да праваахоўнікаў ад грамадзян паступіла больш за два дзясяткі заяваў. Аднак зламыснік не пакідаў слядоў і знайсці яго доўгі час не ўдавалася. Аднойчы паступіла заява пра знікненне пяці курэй. Міліцыянеры заўважылі мужчынскія сляды і па іх дайшлі да суседняга катэджу. Як аказалася, ён быў поўны скрадзеных рэчаў. Іх апісвалі да раніцы, а мікрааўтобус зрабіў сем рэйсаў, каб вывезці рэчавыя доказы (для іх у РАУС вызвалілі цэлы гараж), піша . Гаспадаром дома аказаўся 38-гадовы мужчына, які раней быў асуджаны за негвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Пасля вызвалення ў 2005 годзе ён не працаўладкаваўся, са сваякамі і суседзямі кантактаў не падтрымліваў. Сярод скрадзеных рэчаў міліцыянеры знайшлі некалькі пашпартоў жыхароў Слуцка, якія зніклі яшчэ ў 2010 годзе. Іх гаспадары ў міліцыю не звярталіся. Мужчыну затрымалі. Ён, дарэчы, ад дачы паказанняў адмовіўся. Паколькі эксперты далі заключэнне, што жыхар Слуцка хварэе паранаідальнай шызафрэніяй, яго суд накіраваў на прымусовае лячэнне ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках. Што да знойдзеных рэчаў, то іх вярнулі гаспадарам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							 Фота: kurjer.info   У Слуцку клептаман месяцамі цягаў у жыхароў суседніх вуліц ровары, дзіцячыя каляскі, аўтакрэслы, газонакасілкі, акамулятары і нават не новы абутак.... 
  | 
 
		
		
		 
     |