Лунінецкага міліцыянта, які п'яным трапіў у аўтааварыю, асудзілі на 5 гадоў. 21.by

Лунінецкага міліцыянта, які п'яным трапіў у аўтааварыю, асудзілі на 5 гадоў

28.08.2017 16:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: media-polesye.by

Суд Лунінецкага раёна асудзіў міліцыянта, які сеў за руль п'яным і ўчыніў ДТЗ, на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, піша tut.by. Таксама яго на пяць гадоў пазбавілі правоў кіроўцы і права працаваць у органах унутраных спраў.

Цяпер ужо былы супрацоўнік Лунінецкага РАУС сёлета ў траўні сеў п'яным за руль "Рэно Меган Сцэнік". На дарозе ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і пратараніў плот. Машына выехала за межы праезнай часткі і перакулілася.

Пры аварыі сур'ёзныя траўмы атрымала 18-гадовая пасажырка, якая ехала на пярэднім сядзенні. З месца аварыі яе забралі з пераломам нагі і чэрапна-мазгавой траўмай. Астатнія пасажыры "Рэно" абышліся ўдарамі.

Медагляд паказаў, што ў крыві 30-гадовага кіроўцы было 1,7 праміле алкаголю.

Прысуд Лунінецкага суда не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: media-polesye.by Суд Лунінецкага раёна асудзіў міліцыянта, які сеў за руль п'яным і ўчыніў ДТЗ, на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, піша tut.by....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика