У Брэсце гарэў інтэрнат, пацярпелі трое дзяцей
01.09.2017 17:00
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Брэсце гарэў інтэрнат, пацярпелі трое дзяцей. Як інфармуе са спасылкай на прэс-службу МНС Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ў пятніцу пасля 14-й гадзіны на вуліцы Папаніна. Узгаранне адбылося ў пакоі на пятым паверсе будынка, агонь паспеў знішчыць там маёмасць. Ратавальнікі вывелі з чацвёртага і пятага паверхаў 27 чалавек, у тым ліку шэсць дзяцей. Траіх дзяцей шпіталізавалі ў абласную дзіцячую бальніцу. Дыягназ — “атручванне прадуктамі гарэння”. Адзначаецца, што стан дзяцей сярэдняй ступені цяжкасці. Паводле папярэдняй версіі, прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Брэсце гарэў інтэрнат, пацярпелі трое дзяцей. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МНС Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося...
|
|