У Лепельскім раёне маршрутка з пасажырамі ўрэзалася ў МАЗ. 21.by

У Лепельскім раёне маршрутка з пасажырамі ўрэзалася ў МАЗ

12.09.2017 12:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

Сур'ёзная аварыя з удзелам маршруткі і МАЗа адбылася каля 5-й гадзіны 11 верасня ў Лепельскім раёне. Падрабязнасці ДТЗ у каментары tut.by распавёў прадстаўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

33-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes-Benz Sprinter ехаў па трасе М3 Мінск — Віцебск. У яго маршрутцы ехалі 15 пасажыраў. 

На 168-м кіламетры дарогі ён страціў увагу і ўрэзаўся ў спадарожны МАЗ. Пры аўтааварыі траўмы рознай ступені цяжкасці атрымаў 36-гадовы пасажыр, жыхар Гродна. Кіроўца грузавіка не пацярпеў.

У ДАІ кажуць, што кіроўца маршруткі мае 15 дзеючых адміністрацыйных правапарушэнняў. Прычым дзевяць з іх звязаныя з перавышэннем хуткасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Сур'ёзная аварыя з удзелам маршруткі і МАЗа адбылася каля 5-й гадзіны 11 верасня ў Лепельскім раёне. Падрабязнасці ДТЗ у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика