У Свіслацкім раёне ў дэкаратыўнай сажалцы патанула дзяўчынка
13.09.2017 12:52
—
Разное
|
Здымак з архіву. У Свіслацкім раёне ў дэкаратыўнай сажалцы (глыбіня складала да 50 см, памеры — 1.30 на 2 метры) патанула дзяўчынка ва ўзросце 1 год 8 месяцаў. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 12 верасня ў вёсцы Грынкі, куды ў госці да сваякоў прыехала яе сям’я. Дарослыя займаліся на падворку гаспадарчымі справамі і не адразу заўважылі, што дзіця апынулася ў вадзе. Яны не сталі чакаць хуткую дапамогу, павезлі дзяўчынку ў бальніцу. Аднак рэанімацыйныя мерапрыемствы не далі станоўчага выніку, медыкі канстатавалі яе смерць, інфармуе Абставіны здарэння вывучаюць следчыя органы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Свіслацкім раёне ў дэкаратыўнай сажалцы (глыбіня складала да 50 см, памеры — 1.30 на 2 метры) патанула дзяўчынка ва ўзросце 1 год 8 месяцаў. Трагічнае... |
|