У Старых Дарогах каля дзіцячага садка знайшлі 44 снарады. 21.by

У Старых Дарогах каля дзіцячага садка знайшлі 44 снарады

15.09.2017 13:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

14 верасня каля 15-й гадзіны ратавальнікі ў Старых Дарогах атрымалі звесткі, што на будаўнічай пляцоўцы знайшлі два прадмета, падобныя да снарадаў часоў вайны. Незвычайная знаходка трапілася будаўнікам, якія працуюць на ўзвядзенні шматкватэрнага жылога дома, перадае прэс-служба МНС.

За 200 метраў ад месца знаходкі знаходзіцца дзіцячы яслі-сад. Месца знаходкі было ачэпленае. З садка былі эвакуяваныя 55 дзяцей і 13 супрацоўнікаў.

Мінёры выявілі 44 снарады часоў Другой сусветнай вайны. 8 з іх былі вывезеныя з месца здарэння ў чацвер. Працы з небяспечнай знаходкай працягваюцца 15 верасня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 14 верасня каля 15-й гадзіны ратавальнікі ў Старых Дарогах атрымалі звесткі, што на будаўнічай пляцоўцы знайшлі два прадмета, падобныя да снарадаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика