Гістарычны будынак па Віленскай рыхтуецца да рэканструкцыі. Прызначана грамадскае абмеркаванне
18.09.2017 16:10
—
Разное
|
Праектам прадугледжана рэканструкцыя нежылога будынка, які знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада Гродна па вул. Віленская 14, пад адміністрацыйна-гандлёвы будынак. Адна з мэтаў рэканструкцыі - павышэнне прывабнасці і аднаўленне гістарычнага аблічча цэнтра горада Гродна, Забудова квартала, дзе месіцца дом, мае першую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пачатак будаўнічых прац запланаваны на бягучы год. Грамадскае абмеркаванне прызначана на 20 верасня. Замоўцам рэканструкцыі выступае прадпрыемства «Кронаспан» са Смаргоні. Яно выпускае драўляна-валакністыя і стружкавыя пліты, а таксама ламінаваныя пліты для падлогі. У адноўленым будынку мяркуецца размясціць краму гатовай прадукцыі. Галоўны ўваход у будынак арганізаваны з кута вуліцы Віленскай і вуліцы Малая Траецкая, дзе і размяшчаўся гістарычна. Другі ўваход запраектаваны з боку глухога паўночна-заходняга фасада (у прыватнасці для зручнасці загрузкі-разгрузкі тавару), і абсталяваны пандусам. У месцах перападу рэльефу з боку вуліц Віленская і Малая Траецкая прадугледжны двух’ярусныя крывалінейныя клумбы. Праектам прадугледжана рэканструкцыя будынка з перапланіроўкай памяшканняў у адпаведнасці з новым функцыянальным прызначэннем. На першым паверсе будынка абсталюецца дэманстрацыйны зала. На другім паверсе кабінет спецыялістаў (на 3 асобы), перамоўная (на 7 чалавек), пакой прыёму ежы, санвузлы. На трэцім (мансардным) паверсе два пакоі адпачынку з асобнымі санузламі. Пазнаёміцца з поўным тэкстам Справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (ОВОС) можна
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праектам прадугледжана рэканструкцыя нежылога будынка, які знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада Гродна па вул. Віленская 14, пад адміністрацыйна-гандлёвае...
|
|