У Мазырскім раёне памёр 45-гадовы мужчына, на якога ўпала старое дрэва. 21.by

У Мазырскім раёне памёр 45-гадовы мужчына, на якога ўпала старое дрэва

20.09.2017 21:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

У Мазырскім раёне памёр 45-гадовы мужчына, на якога ўпала старое сухое дрэва. Няшчасны выпадак адбыўся 14 верасня. Мужчына загінуў на працоўным месцы, паколькі працаваў вальшчыкам лесу.

Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, рабочага Мазырскага раённага жылкамугасу адправілі на працу ў Раманавіцкі лясгас. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына адышоў у бок ад месца, дзе займаўся валкай лесу. І ў гэты момант на яго ўпала дрэва. Ён памёр на месцы ад атрыманых траўмаў яшчэ да прыезду медыкаў. Па факце смерці вальшчыка лесу Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net У Мазырскім раёне памёр 45-гадовы мужчына, на якога ўпала старое сухое дрэва. Няшчасны выпадак адбыўся 14 верасня. Мужчына загінуў на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика