Міліцыя: СМІ даюць фальшывыя звесткі пра хлопчыка, зніклага ў Белавежскай пушчы. 21.by

Міліцыя: СМІ даюць фальшывыя звесткі пра хлопчыка, зніклага ў Белавежскай пушчы

24.09.2017 20:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Гродзенская абласная міліцыя звяртае ўвагу на факты распаўсюду ілжывых звестак пра пошукі хлопчыка, зніклага ў Белавежскай пушчы. Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, на некаторых рэсурсах гаворка ішла нават пра тое, што дзіця знайшлі мёртвым у пятлі, а таксама была інфармацыя, быццам хлопчыка пабачылі з верталёту, але ён уцёк ад выратавальнікаў.  

23 верасня ў пошуках прымалі ўдзел болей за 2 тысячы чалавек. Былі правераныя ўсе месцы і катлаваны каля вёскі Новы Двор. Міліцыя яшчэ раз абышла ўсе дамы ў вёсцы, праверыла гарышчы і студні, а супрацоўнікі ЖКГ праверылі каналізацыйныя люкі.

10-гадовы хлопчык знік у лесе 17 верасня. Каля 20.00 ён паехаў у бок лесу на ровары і не вярнуўся назад. Аб знікненні заявіла яго маці.

Пошукі ідуць ужо болей за тыдзень і не даюць плёну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама Гродзенская абласная міліцыя звяртае ўвагу на факты распаўсюду ілжывых звестак пра пошукі хлопчыка, зніклага ў Белавежскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика