У Рэчыцкім раёне перакуліўся Mercedes з бульбай (фота)
06.10.2017 11:40
—
Разное
|
![]() Фота: progomel.by У Рэчыцкім раёне перакуліўся Mercedes з бульбай. Здарэнне адбылося раніцай 5 кастрычніка. Мікрааўтобус ехаў у Гомель, дзе бульбу збіраліся прадаць на кірмашы. Ім кіравала жанчына, у салоне быў і адзін пасажыр. Як інфармуе сайт , верагодна, з-за перагрузкі падчас руху лопнула левае кола. Мікрааўтобус занесла, ён з’ехаў з дарогі ў кювет і перакуліўся. Жанчыне, якую засыпала бульбай, вызвалілі кіроўцы аўтамабіляў, што праязджалі па трасе. Яна была ў шокавым стане, толькі сказала, што яна хацела “крыху зарабіць”. Мужчына-пасажыр не пацярпеў і самастойна выйшаў з машыны. Пазней на месца здарэння прыехалі сваякі кіроўцы і перагрузілі бульбу ў іншы аўтамабіль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: progomel.by У Рэчыцкім раёне перакуліўся Mercedes з бульбай. Здарэнне адбылося раніцай 5 кастрычніка. Мікрааўтобус ехаў у Гомель, дзе бульбу збіраліся прадаць на...
|
|