На пажары ў санаторыі ў Любанскім раёне эвакуявалі 150 чалавек
16.10.2017 09:22
—
Разное
|
![]() Фота: pixabay.com 15 кастрычніка а шостай гадзіне раніцы ратавальнікі Любанскага раёна Міншчыны атрымалі паведамленне пра пажар у санаторыі ў вёсцы Трубяціна. Агонь узнік у парыльным памяшканні на першым паверсе двухпавярховага будынка лекавага корпуса санаторыя, паведамляе Да прыбыцця ратавальнікаў персанал санаторыя эвакуяваў з будынка 150 чалавек. На пажары апёкі першай-другой ступеняў (12% цела) атрымала медсястра, якую шпіталізавалі. Агонь пашкодзіў драўлянае аздабленне парыльнага памяшкання, маёмасць у душавой і распранальні, таксама ад яго закураныя сцены. Прычына пажару высвятляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 15 кастрычніка а шостай гадзіне раніцы ратавальнікі Любанскага раёна Міншчыны атрымалі паведамленне пра пажар у санаторыі ў вёсцы Трубяціна. Агонь... |
|