У Мінску на Свіслачы тануў 4-класнік — яго ўратаваў 16-гадовы ліцэіст. 21.by

У Мінску на Свіслачы тануў 4-класнік — яго ўратаваў 16-гадовы ліцэіст

29.10.2017 14:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з адкрытых крыніцаў

У Мінску 9-гадовы хлопчык ледзь не патануў на Свіслачы. Здарэнне адбылося 28 кастрычніка каля  вуліцы Даўмана. Дзіця было ў вадзе на адлегласці 15 м ад берага, каля дамбы, што падзяляе Камсамольскае возера і раку. Да прыбыцця выратавальнікаў і хуткай дапамогі школьніка выцягнуў з вады выпадковы мінак — 16-гадовы першакурснік Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №9 аўтамабілебудавання Віталь Цітоў.

Як паведамляе БЕЛТА, медыкі змаглі запусціць сэрца дзіцяці, якое на момант даставання з вады ўжо не дыхала. Затым хлопчыка даставілі ў лякарню. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане і падключаны да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пазней міліцыя расшукала бацькоў школьніка: яны былі ў сябе дома і там выпівалі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў У Мінску 9-гадовы хлопчык ледзь не патануў на Свіслачы. Здарэнне адбылося 28 кастрычніка каля  вуліцы Даўмана. Дзіця было ў вадзе на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика