У аўторак у Беларусі прагназуюць дождж і мокры снег
13.11.2017 14:47
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА 14 лістапада ў Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег. Пра гэта агенцтву Надвор'е будзе воблачнае, удзень — з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі (пераважна па ўсходзе краіны) пройдуць дождж і мокры снег. Уначы па поўначы Беларусі ў асобных раёнах чакаецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Месцамі магчымы туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду. Слупок тэрмометра ўначы пакажа -2...+4 градусы, а ўдзень чакаецца ад 1 да 7 градусаў са знакам "плюс". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА 14 лістапада ў Беларусі чакаюцца дождж і мокры снег. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі... |
|