Расследаванне справы па факце знікнення Максіма Мархалюка працягнутае
27.11.2017 14:24
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Следчы камітэт працягнуў да чатырох месяцаў тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай справе па факце знікнення Максіма Мархалюка з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна. Прычынай гэтага стала неабходнасць выканаць значны аб'ём следчых і іншых працэсуальных дзеянняў, паведамляецца на Адзначаецца, што следчыя разам з супрацоўнікамі МУС, органамі мясцовага самакіравання, МНС, Мінабароны правялі вялікую працу, каб высветліць месцазнаходжанне зніклага хлопчыка. Працягваецца пошук у меркаваным напрамку руху хлопчыка — па забалочанай мясцовасці ляснога масіву Нацыянальнага парка "Белавежская пушча". Мархалюка абвясцілі ў міжнародны вышук. Следчыя аналізуюць і правяраюць любую інфармацыю, у тым ліку тую, што з'яўляецца ў СМІ і інтэрнэце. 10-гадовы хлопчык 16 верасня пайшоў па грыбы ў пушчу і знік. У яго пошуках удзельнічалі мясцовыя жыхары, ратавальнікі, міліцыянеры, вайскоўцы, валанцёры і нават экстрасэнсы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Следчы камітэт працягнуў да чатырох месяцаў тэрмін папярэдняга расследавання па крымінальнай справе па факце знікнення Максіма Мархалюка з вёскі...
|
|