Беларускія памежнікі высветлілі, якім чынам перакідвалася кантрабанда ў Польшчу
07.12.2017 19:28
—
Разное
|
![]() Фота: gpk.gov.by Беларускія памежнікі выявілі і ліквідавалі канал кантрабанды з Беларусі ў Польшчу (яны называюць яго "нестандартным"). Кантрабандысты перапраўляліся ў Брэсцкім раёне праз памежную раку на гумавай лодцы. Як інфармуе Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, аператыўныя мерапрыемствы праводзіліся ў два этапы. Спачатку ўначы 3 снежня ў 150 метрах ад мяжы затрымалі двух мужчын (ва ўзросце 54 і 21 гадоў), якія на гумавай лодцы прыплылі з Польшчы ў нашу краіну “з мэтай здзяйснення кантрабанднай дзейнасці”. Дапамагаў ім мужчына, які знаходзіўся на беларускай тэрыторыі. Праз дзень у тым жа раёне затрымалі 35-гадовага мужчыну, які таксама аказаўся кантрабандыстам. У адносінах усіх затрыманых склалі пратаколы аб незаконным перасячэнні мяжы, аб парушэнні памежнага рэжыму і непадпарадкаванні патрабаванням службовай асобы. Мужчынам пагражае адміністрацыйны арышт ці штраф — да 2300 рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by Беларускія памежнікі выявілі і ліквідавалі канал кантрабанды з Беларусі ў Польшчу (яны называюць яго "нестандартным"). Кантрабандысты перапраўляліся...
|
|