У Баранавічах асудзілі эксгібіцыяніста
13.12.2017 20:40
—
Разное
|
Фота: berdsk-online.ru У Баранавічах прайшоў суд над 47-гадовым мясцовым жыхаром, абвінавачаным у хуліганстве за эксгібіцыянізм у грамадскім месцы. Як піша Па словах падсуднага, па дарозе яму стала кепска, таму ён вырашыў прагуляцца. Потым захацеў у прыбіральню і зайшоў у невялікі лес недалёка ад аўтобуснага прыпынку каля санаторыя-прафілакторыя "Магістральны". Гэтым часам на прыпынак ішла 29-гадовая гараджанка. Па яе словах, абвінавачаны стаяў каля кустоў, спусціўшы штаны, і займаўся ананізмам. Гэта адбывалася за 30 м ад прыпынку. Жанчына затэлефанавала мужу-міліцыянту, і праваахоўнікі затрымалі абвінавачанага. Сам мужчына на судзе заявіў, што справіў патрэбу, а потым проста чакаў пад дрэвамі, пакуль спыніцца дождж. Ён агучыў версію, быццам жанчына нагаварыла на яго, каб "яе муж-міліцыянт атрымаў павышэнне па службе". Дарэчы, пацярпелая выступіла супраць таго, каб мужчыну прыцягнулі да крымінальнай адказнасці. На яе думку, было б дастаткова адміністрацыйнай адказнасці і штрафу. "Я б наогул ва ўсё гэта не ўлазіла, калі б ён не рабіў гэта побач са школай і дзіцячым садам", — патлумачыла жанчына. Суд 13 снежня прызнаў мужчыну вінаватым у хуліганстве і аштрафаваў яго на 920 рублёў (40 базавых велічыняў). Прысуд не набыў законную моц. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: berdsk-online.ru У Баранавічах прайшоў суд над 47-гадовым мясцовым жыхаром, абвінавачаным у хуліганстве за эксгібіцыянізм у грамадскім месцы. Як піша intex-press.by,... |
|