З-за задымлення ў Слоніме эвакуявалі дзіцячы садок. 21.by

З-за задымлення ў Слоніме эвакуявалі дзіцячы садок

18.12.2017 18:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

У дзіцячым садку ў Слоніме з-за задымлення эвакуявалі больш за 170 дзяцей і каля 40 супрацоўнікаў. Пра здарэнне агенцтву БЕЛТА распавялі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Слонімскія ратавальнік атрымалі паведамленне пра дым у дзіцячым садку №14 па вуліцы Косаўскі тракт каля 12-й гадзіны. На месца здарэння былі накіраваныя чатыры разлікі ратавальнікаў, а таксама машыны службаў ўзаемадзеяння.

На месцы здарэння яны выявілі шчыльнае задымленне ў электрашчытавой і нязначнае — на першым паверсе дзіцячага садку. Пацярпелых пры здарэнні няма. Верагоднай прычынай задымлення называюць кароткае замыканне ў электрашчыце, ад якога сілкуецца кухоннае абсталяванне.

Аварыю абяцаюць выправіць да канца дня. Дзяцей перавялі ў будынак суседняй школы. Бацькам аператыўна былі разасланыя паведамленні. Чакаецца, што заўтра садок працягне працу ў звычайным рэжыме.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА У дзіцячым садку ў Слоніме з-за задымлення эвакуявалі больш за 170 дзяцей і каля 40 супрацоўнікаў. Пра здарэнне агенцтву БЕЛТА распавялі ў Гродзенскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика