Пажар на сушылцы піламатэрыялаў адбыўся ў Быхаве. 21.by

Пажар на сушылцы піламатэрыялаў адбыўся ў Быхаве

18.12.2017 18:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

17 снежня каля 15-й гадзіны ратавальнікаў выклікалі на пажар на прыватнай сушылцы піламатэрыялаў у Быхаве, паведамляе прэс-служба МНС.

Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца выкліку, то пабачылі, што будынак гарыць адкрытым полымем. Усярэдзіне памяшкання на час пажару нікога не было. Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі пажар.

Агонь знішчыў у будынку дах і перакрыцце, пашкодзіў унутранае аздабленне і 7 кубаметраў піламатэрыялаў. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца дзве версіі — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання альбо парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыладаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 17 снежня каля 15-й гадзіны ратавальнікаў выклікалі на пажар на прыватнай сушылцы піламатэрыялаў у Быхаве, паведамляе прэс-служба МНС. Калі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика