У Кастрычніцкім пешаход без флікера ўдарыў міліцыянта ў твар. 21.by

У Кастрычніцкім пешаход без флікера ўдарыў міліцыянта ў твар

28.12.2017 18:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Мужчына без флікера зладзіў бойку з міліцыянтам у пасёлку Кастрычніцкім на Гомельшчыне. Здарэнне адбылося 22 снежня каля шостай гадзіны раніцы.

54-гадовы мужчына ішоў па праезнай частцы вуліцы Кірава без святлоадбіўных элементаў. Інспектар ДАІ заўважыў, што мужчына ідзе па вуліцы ў цёмны час сутак без флікера. 

Пры разглядзе па факце парушэння пешаход некалькі разоў стукнуў міліцыянта ў твар, піша "Гомельская праўда". Праваахоўнік атрымаў цялесныя пашкоджанні, кажа старэйшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама Дар'я Смаляк.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за гвалт альбо пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Дарэчы, у 2003 годзе гэтага мужчыну ўжо асудзілі па гэтым жа артыкуле.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Мужчына без флікера зладзіў бойку з міліцыянтам у пасёлку Кастрычніцкім на Гомельшчыне. Здарэнне адбылося 22 снежня каля шостай гадзіны раніцы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика