На Эльбрусе знайшлі зніклых беларускіх альпіністаў. 21.by

На Эльбрусе знайшлі зніклых беларускіх альпіністаў

26.01.2018 19:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: tut.by

На Эльбрусе ў Кабардзіна-Балкарыі (Расія) знайшлі зніклых беларускіх альпіністаў. Пошукавая аперацыя працягвалася два дні і яна дала вынікі. 23-гадовы жыхар Гомеля Іван Мартынюк і 32-гадовы мінчук Дзмітрый Літвінскі, якія не выходзілі на сувязь з 17 студзеня, жывыя і здаровыя, паведамляе партал tut.by.

Адзначаецца, што расійскія ратавальнікі знайшлі беларусаў пад перавалам Ірык, знізу ўсходняга схілу Эльбруса. Альпіністы здольныя ісці самастойна. Мяркуецца, што ў тым раёне проста не было сувязі, таму альпіністы і выйшлі на перавал — спадзяваліся, што ўдасца патэлефанаваць. Спачатку ратавальнікі знайшлі іх рукзакі, пакінутыя на схіле гары, а пасля — і іх уладальнікаў.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: tut.by На Эльбрусе ў Кабардзіна-Балкарыі (Расія) знайшлі зніклых беларускіх альпіністаў. Пошукавая аперацыя працягвалася два дні і яна дала вынікі. 23-гадовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика