У Віцебску спалілі аўто відэаблогера, вядомага скандаламі з СТА. 21.by

У Віцебску спалілі аўто відэаблогера, вядомага скандаламі з СТА

28.01.2018 13:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: "Народныя навіны Віцебска"

У Віцебску спалілі аўтамабіль відэаблогера Яўгена Куляшова, вядомага сваімі скандаламі з СТА. Здарэнне адбылося 26 студзеня на вуліцы Чкалава, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”. Белы седан-купэ Volkswagen Passat знаходзіўся на стаянцы каля дома №7 і стаяў паміж двума іншымі аўто. Аб загаранні машыны пажарным паведамілі ў 23.52. Агонь пашкодзіў пярэднюю левую частку і маторны адсек.

У якасці асноўнай версіі пра прычыну ўзгарання пажарныя разглядаюць падпал.

Відэаблогер ужо выставіў згарэлы аўтамабіль на продаж на Kufar.by за 12 000 рублёў. Канал Куляшова на YouTube зарэгістраваны ў 2012 годзе, цяпер на ім больш за 135 тысяч падпісчыкаў, а ролікі прагледзелі больш за 33 мільёны разоў. Папулярнасць відэаблогера выкліканая крытыкай шэрагу СТА.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: "Народныя навіны Віцебска" У Віцебску спалілі аўтамабіль відэаблогера Яўгена Куляшова, вядомага сваімі скандаламі з СТА. Здарэнне адбылося 26 студзеня на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика