У Мінску будаўнік упаў з вышыні шостага паверха. 21.by

У Мінску будаўнік упаў з вышыні шостага паверха

29.01.2018 16:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

У Мінску 39-гадовы будаўнік упаў з вышыні шостага паверха і загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 28 студзеня на будоўлі шматпавярховага жылога дома па праспекце Дзяржынскага. Мужчына працаваў цесляром-бетоншчыкам. У момант здарэння выконваў маналітныя працы каля краю пляцоўкі.

Па факце смерці мужчыны Следчы камітэт праводзіць праверку. Як адзначае афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Марына Дранькова, у рабочага была каска і страховачны пояс для замацавання да троса, ён прайшоў адпаведны інструктаж. Калегі загінулага кажуць, што ў той дзень мужчына скардзіўся на кепскае самаадчуванне. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by У Мінску 39-гадовы будаўнік упаў з вышыні шостага паверха і загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 28 студзеня на будоўлі шматпавярховага жылога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика