Кіроўца аўто ў Драгічынскім раёне прыкінуўся мертвым перад даішнікамі
05.02.2018 12:58
—
Разное
|
Фота: gaibrest.by Нестандартна павёў сябе кіроўца "Аўдзі 6", якога спрабавалі спыніць інспектары ДАІ 4 лютага ў Драгічынскім раёне Брэстчыны, Здарэнне адбылося каля 4-й гадзіны раніцы каля вёскі Новая Папіна (Драгічынскі раён). Кіроўца не спыніўся на патрабаванне ДАІ і нават паспрабаваў уцячы. У пагоню за парушальнікам кінуліся некалькі аўтамабіляў ДАІ. Ім удалося заблакаваць "Аўдзі". Але кіроўца перабраўся на задняе пасажырскае сядзенне і заблакаваў дзверы аўтамабіля знутры. Інспектары некалькі разоў прапанавалі кіроўцу выйсці з аўтамабіля, але ён затаіўся і не падаваў прыкмет жыцця. Каб дапамагчы кіроўцу і адчыніць дзверы аўто, інспектары разбілі шыбу. Мужчыну тэрмінова даставілі ў бальніцу, але там ён адмовіўся ад медагляду. На 27-гадовага парушальніка склалі тры адміністрацыйныя пратаколы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Нестандартна павёў сябе кіроўца "Аўдзі 6", якога спрабавалі спыніць інспектары ДАІ 4 лютага ў Драгічынскім раёне Брэстчыны, піша сайт gaibrest.by. Здарэнне... |
|