Полацкая маршрутка пры абгоне ўрэзалася ў два аўто. 21.by

Полацкая маршрутка пры абгоне ўрэзалася ў два аўто

13.02.2018 21:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама

У Полацкім раёне маршрутка сутыкнулася з двума легкавымі аўтамабілямі. Падрабязнасці ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Здарэнне адбылося 13 лютага каля 11-й гадзіны. Маршрутная таксоўка з Наваполацка ехала міма вёскі Экімань. 47-гадовы кіроўца мікрааўтобуса пайшоў на абгон на абазначаным перакрыжаванні. Падчас абгону ён сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем, што рабіў левы паварот. Пасля гэтага маршрутка ўрэзалася ў "Волгу", якая стаяла на ўзбочыне, і з'ехала ў кювет.

Падчас ДТЗ у транспарце былі пяць пасажыраў. Адзін з іх,  62-гадовы палачанін, атрымаў пералом рэбраў.

Праваахоўнікі праводзяць праверку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама У Полацкім раёне маршрутка сутыкнулася з двума легкавымі аўтамабілямі. Падрабязнасці ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавёў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика