Пад Мінскам 2 гадзіны прастаяў без ацяплення зламаны пасажырскі цягнік у Вільню. 21.by

Пад Мінскам 2 гадзіны прастаяў без ацяплення зламаны пасажырскі цягнік у Вільню

01.03.2018 22:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: tut.by

Пад Мінскам 2 гадзіны прастаяў без ацяплення зламаны двухпавярховы пасажырскі цягнік у Вільню. Як інфармуе партал tut.by, літоўскі цягнік з “Пагоняй” выйшаў з беларускай сталіцы ў 10:35. Аднак праз хвілін 15 ён спыніўся. Правадніца паведаміла, што цягнік зламаўся (нібыта, праблема была ў токапрыёмніку) — не было электрычнасці, не працавала гучная сувязь, дзверы аказаліся заблакаваныя (адчыніліся толькі дзверы ў першым вагоне). Пасажыры ўжо пачалі замярзаць, калі на станцыю Ждановічы прыслалі іншы цягнік, у які іх перасадзілі.

У выніку каля 100 пасажыраў прыехалі ў Вільню замест 12:30 прыкладна ў 14:00. Літоўцы хутка прапусцілі праз пашпартны кантроль тых людзей, якія спяшаліся на самалёт, на аўтобусе іх адвезлі ў аэрапорт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: tut.by Пад Мінскам 2 гадзіны прастаяў без ацяплення зламаны двухпавярховы пасажырскі цягнік у Вільню. Як інфармуе партал tut.by, літоўскі цягнік з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика