У Шчучынскім раёне на пажары загінула жанчына з інваліднасцю. 21.by

У Шчучынскім раёне на пажары загінула жанчына з інваліднасцю

03.03.2018 10:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з архіву

У Шчучынскім раёне адбыўся пажар з гібеллю чалавека. 2 сакавіка з вёскі Рамашкі ў 16.13 на лінію МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме. Ахвярай пажару стала дачка гаспадыні дома, жанчына з 1 групай інваліднасці. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцце, сцены, маёмасць у доме. Прычыны пажару высвятляюцца, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Усяго за мінулыя суткі па вобласці адбылося 6 пажараў. Асноўнай прычынай узгаранняў былі парушэнні правілаў выкарыстання печаў і цеплагенеруючых прыладаў, а таксама праблемы з электраправодкай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву У Шчучынскім раёне адбыўся пажар з гібеллю чалавека. 2 сакавіка з вёскі Рамашкі ў 16.13 на лінію МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика